Беларускія біятланісткі не ўвайшлі ў дзясятку ў гонцы пераследу ў Пхенчхане

 Беларускія біятланісткі не ўвайшлі ў дзясятку ў гонцы пераследу ў Пхенчхане

Беларускія біятланісткі не ўвайшлі ў дзясятку ў гонцы пераследу на 7-м этапе Кубка свету, які праходзіць у карэйскім Пхенчхане. Надзея Скардзіна стартавала з 22-й пазіцыі, чыста адстралялася, але не змагла дагнаць лідараў гонкі. У выніку на фінішы яна была 11-й. Дар’я Домрачава стартавала з 20-й пазіцыі, дапусціла 2 промахі і ў выніку прыйшла на 13-е месца.

Яшчэ дзве беларускі, Ірына Крыўко і Дар’я Юркевіч занялі 26-е і 46-е месца адпаведна.

Перамога ў гонцы пераследу дасталася нямецкай спартсменцы Лауры Дальмаер, серабро ў Кайсы Макярайнен з Фінляндыі, бронза дасталася Анаіс Бескон з Францыі.

Усяго стартавалі 59 удзельніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі