Беларускія біятланісткі занялі дзявятае месца ў эстафеце
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне не здолела падняцца на п'едэстал ў эстафеце на чэмпіянаце свету, што праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцане.
Наша каманда, у склад якой увайшлі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава, заняла толькі дзявятае месца. Беларускі дапусцілі пяць промахаў, але абышліся без штрафных кругоў.
Золата заваявала зборная Германіі, срэбра выйгралі ўкраінкі, бронза — у біятланістак Францыі.
У суботу пройдзе эстафета ў мужчын, а 19 лютага чэмпіянат завершыцца гонкамі з масавым стартам. СЯрод жанчын удзел у ёй возьмуць Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна.