Беларускія біятланісты не змаглі фінішыраваць у эстафеце у Хохфільцэне

Беларускія біятланісты не змаглі фінішыраваць у эстафеце у Хохфільцэне

Беларускія біятланісты не змаглі фінішыраваць у эстафетнай гонцы, якая праходзіла на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне. У склад каманды увайшлі Максім Верабей, Антон Смольскі, Віктар Крыўко і Раман Ялетнаў. Праблемы здарыліся ў Максіма Вераб’я, які ўпаў ужо на старце і згубіў патроны. Затым на агнявым рубяжы ён губляў дадатковыя патроны і прасіў іх у суддзяў. Пасля ён яшчэ і атрымаў два штрафныя колы.

Квартэт беларусаў знялі з дыстанцыі пасля двух этапаў, бо яны адставалі ад лідараў болей чым на кола. У выніку каманда заняла апошняе месца — такое здараецца ўпершыню ў гісторыі айчыннай зборнай.

Выйгралі гонку нарвежцы — у склад каманды, дарэчы, увайшоў Уле Эйнар Б’ёрндален. На другім месцы нямецкая каманда, на трэцім — французы.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі