Беларускія добраахвотнікі атрымалі пераносныя зенітна-ракетныя комплексы
Беларускія добраахвотнікі з батальёна імя Кастуся Каліноўскага ўзброеныя заходнім узбраеннем, піша @operativnoZSU. Яны атрымалі пераносныя зенітна-ракетныя комплексы FIM-92 Stinger, ручныя процітанкавыя гранатамёты PSRL-1 і гранатамёты RGW-90 MATADOR. Добраахвотнікі пацвердзілі гэта ў відэароліку, які з'явіўся напярэдадні.
Батальён імя Каліноўскага існуе ў складзе Узброеных сіл Украіны і ваюе супраць расійскіх войск. Напярэдадні ў адным з сюжэтаў, знятых украінскімі журналістамі, быў упершыню названы камандзір батальёна (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.