Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі

Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі

У пятніцу, 16 лютага, беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі, пачатак у 14:00 паводле беларускага часу. У фінале спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы выступяць Ала Цупер (чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы-2014) і Ганна Гуськова. Гуськова збіраецца ў фінале выканаць “больш складаны скачок”.

Аднак з заяўкі вынікае, што самы складаны скачок анансуе Ала Цупер, яго каэфіцыент 3,800. У Ганны Гуськовай каэфіцыент 3,500. Цупер выступіць у фінале шостай, Гуськова — 11-й.

На сённяшні дзень Беларусь не мае на Алімпіядзе ў Пхёнчхане медалёў. Галоўная надзея цяпер на фрыстайл.

Беларускія фрыстайлісткі змагаюцца за алімпійскія медалі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі