Беларускія гандбольныя клубы не змогуць удзельнічаць у еўракубках
Беларускія і расійскія клубы не змогуць узяць удзел у турнірах Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі ў наступным сезоне. Такую заяву ў Кёльне зрабіў яе прэзідэнт Міхаэль Відэрэр. Пры гэтым ён нагадаў, што федэрацыі РБ і РФ з'яўляюцца партнёрамі Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі і з імі падтрымліваецца "дыялог".
Сёлета ў канцы лютага гандбольныя клубы і Беларусі і Расіі ўжо былі адхілены ад спаборніцтваў еўрапейскай федэрацыі з-за агрэсіі супраць Украіны. Санкцыі закранулі і зборныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.