Еўрапейская федэрацыя гандбола "забаніла" Беларусь і Расію
Еўрапейская федэрацыя гандбола адхіліла Беларусь і Расію ад удзелу ў турнірах пад сваёй эгідай.
На будучыя матчы не змогуць таксама вылучацца суддзі і афіцыйныя асобы з Беларусі і Расіі.
Рашэнне прынята зыходзячы з нападу Расіі на Украіну і ўдзелу Беларусі ў гэтай агрэсіі.
Раней МАК рэкамендаваў арганізатарам спаборніцтваў не дапускаць спартоўцаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў спаборніцтвах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.