Беларускія гімнасткі заваявалі бронзу у групавым практыкаванні

Апошні дзень пекінскай Алімпіяды прынёс беларускім спартоўкам бронзавы медаль у мастацкай гімнастыцы. 24 жніўня ў фінале групавых практыкаванняў зборная ў складзе Алесі Бабулінай, Анастасіі Іванковай, Зінаіды Лунінай, Глафіры Марціновіч, Ксеніі Санковіч і Аліны Туміловіч заняла трэцяе месца, набраўшы 34,900 бала. У практыкаванні са скакалкамі беларускі былі другімі, з булавамі і абручамі - чацвёртымі.

Залатыя медалі ў зборнай Расіі (35,550), срэбныя - у кітаянак (35,225). У кваліфікацыі Беларусь была першай (34,950), Расія - другі (34,700), Кітай - трэцім (34,525).
У мастацкай гімнастыцы беларускія спартоўкі заваявалі два медалі. 23 жніўня Іна Жукава была другой ц фінале індывідуальнага шматбор'я.

Узнагарода "групавічак" стала 200-й за ўвесь час выступу беларускіх спартоўцаў на летніх і зімовых Алімпійскіх гульнях у складзе зборных СССР, СНД і самастойнай камандай. Гэтая бронзавая ўзнагарода стала 19-й у скарбонцы беларускай зборнай, заваяванай на Алімпіядзе ў Пекіне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі