Беларускія хакеісты будуць гуляць у І дывізіёне са Славеніяй і Казахстанам

Беларускія хакеісты будуць гуляць у І дывізіёне са Славеніяй і Казахстанам

Беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету 2019 года ў І дывізіёне згуляюць у адной групе са Славеніяй, Казахстанам, Венгрыяй і Літвой. На першынстве свету ў Даніі, дзе выступае “эліта”, беларусы пацярпелі шэсць паразаў запар і такім чынам пераходзяць у лігу ніжэйшага рангу.

15 траўня Беларусь яшчэ згуляе са зборнай Славакіі, але гэты матч не будзе мець турнірнага значэння.

Чэмпіянат свету ў І дывізіёне адбудзецца ў красавіку 2019 года, месца яго правядзення вызначыцца пазней. Па выніках гэтых спаборніцтваў дзве найлепшыя каманды атрымаюць права гуляць у “эліце”.

Апошнім разам Беларусь трапляла ў І дывізіён у 2004 годзе. Тады на чэмпіянаце ў Осла наша каманда заняла першае месца і атрымала пуцёўку ў наймацнейшую лігу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі