Беларускія хакеісты саступілі зборнай Швейцарыі на “Еўрачэленджы”

Беларускія хакеісты саступілі зборнай Швейцарыі на “Еўрачэленджы”

Беларускія хакеісты саступілі зборнай Швейцарыі на турніры “Еўрачэлендж”, які праходзіць у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету. Матч адбыўся 13 красавіка ў швейцарскім Ля-шо-дэ-Фон. Гаспадары турніру адзначыліся хуткім голам ужо на 5-й хвіліне гульні і не падпусцілі беларусаў да сваёй брамы цягам першай дваццаціхвілінкі.

У другім перыядзе гаспадары вялі ўжо 3:0, аднак госці ўсё ж прарвалі іх абарону і закінулі дзве шайбы — адзначыліся Артур Гаўрус і Яўген Кавыршын. Але зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм беларусы не паспелі. У выніку — 2:3.

Матч у адказ нашы хакеісты правядуць са зборнай Швейцарыі 15 красавіка ў Лазане. Затым іх чакаюць хатнія паядынкі з камандамі Даніі і Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі