Беларускія хакеісты зноў пацярпелі разгром на чэмпіянаце свету

Беларускія хакеісты зноў пацярпелі разгром на чэмпіянаце свету

Беларуская зборная на хакеі пацярпела другую запар разгромную паразу на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Даніі. 5 траўня нашы хакеісты згулялі з Францыяй і саступілі з лікам 2:6. Цяпер Беларусь з нулём ачкоў і з розніцай шайбаў 2-11 знаходзіцца на апошнім месцы ў групе А.

4 траўня каманда распачала выступ на сусветным першынстве з разгромнай паразы ад Швецыі — 0:5, а французы таксама прайгралі расіянам — 0:7.

У беларусаў шайбамі адзначыліся Аляксандр Паўловіч (20) і Павел Варабей (55).

Наступны матч нашы хакеісты правядуць 7 траўня — іх сапернікам стане Расія.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі