Беларускія лыжніцы на Алімпіядзе не прайшлі кваліфікацыю

Беларускія лыжніцы на Алімпіядзе не прайшлі кваліфікацыю

Беларускія лыжніцы на Алімпіядзе ў Пхёнчхане не прайшлі кваліфікацыю. Лепшая з беларусак Юлія Ціханава заняла 35-е месца. Яна адстала ад Сціны Нільсан са Швецыі, якая была першай, на 18,45 секунды. Анастасія Кірылава была 40-й, Паліна Сераносава — 41-й, Валянціна Камінская — 47-й.

А вось адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім лыжным спрынце Аляксандр Воранаў у кваліфікацыі заняў 27-е месца і прайшоў у ¼ фіналу. Першае месца ў кваліфікацыі заняў фін Рыстамаці Хаколы, ад якога беларус адстаў амаль на 9 секунд.

Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі па-ранейшаму не мае медалёў.

Беларускія лыжніцы на Алімпіядзе не прайшлі кваліфікацыю
Валянціна Камінская, Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі