"Беларускія" мігранты знайшліся ў Фінляндыі

"Беларускія" мігранты знайшліся ў Фінляндыі

Каля 30 мігрантаў у пошуку прытулку трапілі ў Фінляндыю праз "беларускі маршрут". Пра гэта памежная служба Фінляндыі паведаміла ў сваім Твітар-акаўнце.

"У Фінляндыю праз Беларусь прыбылі некалькі дзясяткаў чалавек (30). Сітуацыя стабільная, ажыццяўляецца маніторынг і абмен інфармацыяй. Асноўныя пункты прызначэння — Цэнтральная Еўропа", — пішуць памежнікі.

Раней у нямецкіх СМІ з'яўлялася інфармацыя, што асноўнай мэтай мігрантаў, якія ідуць праз Беларусь, з'яўляецца Германія або Фінляндыя. 

Дарэчы, у Германіі з пачатку восені зарэгістравалі больш за 8000 спробаў трапіць праз "беларускі маршрут".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі