Беларускія памежнікі затрымалі расіяніна з фальшывым пашпартам

Беларускія памежнікі правяраюць пашпарт

Беларускія памежнікі правяраюць пашпарт / vk.com/gpkgovby

Беларускія памежнікі затрымалі расіяніна з фальшывым пашпартам. 22 кастрычніка мужчына збіраўся паляцець у Турцыю на рэйсе "Мінск — Стамбул". Падчас праверкі замежны пашпарт грамадзяніна РФ выклікаў падазрэнні, якія пацвердзіліся. У яго асабістых рэчах знайшлі сапраўдны ўнутраны пашпарт.

Высветлілася, што мужчына не мог афіцыйна атрымаць замежны пашпарт, паколькі з'яўляецца даўжніком. Таму і пайшоў на парушэнне закона. Расіяніна затрымалі. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае вялікі штраф, а за выкарыстанне падробленага дакумента чакае крымінальная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі