Беларускія праграмісты паведамляюць пра праблемы з-за санкцый

Беларускія праграмісты паведамляюць пра праблемы з-за санкцый

Беларускія праграмісты паведамляюць пра праблемы з-за санкцый (тыя, хто мае акаўнты з беларускім адрасам рэгістрацыі). Яны сталі атрымліваць паведамленні аб блакаванні сваіх акаўнтаў Apple ID для публікацыі праграмнага забеспячэння ў Аpple App Store. Як паведамляе reform.by, маецца на ўвазе Apple Developer Program, якая створаная для распрацоўшчыкаў праграм для экасістэмы Apple (з яе дапамогай у App Store можна размяшчаць і бясплатныя, і платныя праграмы).

У паведамленні, якое атрымліваюць праграмісты, гаворка ідзе пра выяўленыя падчас праверкі ўліковага запісу праблемы. Адзначаецца, што "інфармацыя пра юрыдычную асобу, звязаная з... уліковым запісам, цалкам адпавядае краіне з абмежаваным доступам". І далей згадваецца санкцыйны спіс ЗША ці іншай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі