Беларускія птушкі будуць жыць у гатэлях, пабудаваных за сродкі ЕС
З нагоды Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці прадстаўнікі ПРААН разам з вучнямі Дамжэрыцкай сярэдняй школы зрабілі амаль паўсотні хатак для сініц і кажа
У межах акцыі сярод каманд праходзіў конкурс на лепшую шпакоўню і лозунг, пераможцу вызначыла журы з прадстаўнікоў СМІ. Перавагу журналісты аддалі камандзе, якая прыдумала лозунг "Выжывуць яны, будзем жыць і мы".
Еўрарадыё ж аддало перавагу і другі прыз камандзе, якая прыдумала лозунгі на беларускай і англійскай мовах. А таксама ідэю назваць шпакоўні гатэлямі для птушак.
"Мы вырашылі назваць гэта гатэлямі для сініц. І ў нас нават меню ёсць. 75 вусеняў, 15 працэнтаў машкары і 100 адсоткаў любові да прыроды", - кажа вучаніца 9-га класа Яўгенія.
Школа знаходзіцца ў запаведніку і таму выхоўвае маладых эколагаў, некаторыя з яе вучняў ужо скончылі ўніверсітэты і цяпер займаюцца навукай у самім запаведніку.
Пераможцы атрымалі прызы ад Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН
Усё хаткі для птушак і кажаноў супрацоўнікі Бярэзінскага запаведніка разам з вучнямі замацуюць на дрэвах.
Акцыя праходзіла ў рамках праекту ЕС/ПРААН «Пабудова патэнцыялу ў галіне Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ў галіне рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый у Рэспубліцы Беларусь» сумесна з Мінпрыроды Беларусі.