Беларускія сіноптыкі распавялі пра смерч, які абрынуўся на Шаркаўшчыну

Беларускія сіноптыкі распавялі пра смерч, які абрынуўся на Шаркаўшчыну

11 ліпеня па поўначы Беларусі пранёсся магутны смерч. У выніку ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці (найперш — у Шаркаўшчынскім) былі сарваныя дахі жылых і гаспадарчых пабудоваў, перакуленыя краны, аўтамабілі, пацярпелі трое чалавек.

Тарнада ў Шаркаўшчыне: сарваныя дахі, перакуленыя краны (фота, відэа)

Па словах галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святланы Рыбаковай, у раёне метэастанцыі Віцебскай вобласці вецер дасягаў 16 метраў за секунду, але ў самім эпіцэнтры тарнада хуткасць магла дасягаць 30-ці метраў за секунду (108 км у гадзіну). На думку спецыяліста, тое, што ў апошні час смерч — не такі рэдкі госць у Беларусі, звязана з пацяпленнем клімату.

Рыбакова: "Смерч ці тарнада — гэта з'ява, характэрная для больш паўднёвых шыротаў. Сама па сабе яна вельмі лакальная. А паколькі ўчора смерч выйшаў на тэрыторыю пасёлка — таму такія разбурэнні. Калі б ён прайшоў па нейкім полі ці лесе, гэта было б не так заўважна: скруціла б ураджай ці паламала дрэвы. Акурат у мінулым годзе ў Гомельскай вобласці таксама быў зафіксаваны смерч, але ў меншых маштабах: ён прайшоўся па полі".

У бліжэйшыя дні ў Беларусі працягнуцца навальніцы і моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град і моцны парывісты вецер.

#шарковщина #торнадо #легкий_лений_бриз

Фото опубликовано krasiv_s (@krasiv_1500)

Почти полный собрался #торнадо

Фото опубликовано Никита Василевич (@vasilewitch.n)

Первое моё в жизни #торнадо

Фото опубликовано Никита Василевич (@vasilewitch.n)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі