Беларускія ўлады не выключаюць закрыцця Офіса АБСЕ ў Мінску

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімір Макей сустрэўся ў Мінску з кіраўніком мінскага Офіса АБСЕ Хансам-Ёханам Шмітам, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Як адзначае "Інтэрфакс", Уладзімір Макей выказаў засмучэнне тым, што ў сувязі з акалічнасцямі прынятае рашэнне пра датэрміновы перавод Ханса-Ёхана Шміта на іншую працу. Па словах кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, беларускі бок ясна разумее сутнасць і прычыны высунутых супраць кіраўніка Офіса папрокаў з боку асобных краін — сяброў АБСЕ і прадстаўнікоў радыкальнай апазіцыі, разглядае іх як непрымальныя і беспадстаўныя.

У гэтых умовах, як адзначыў Макей, беларускі бок змушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці Офіса АБСЕ у Мінску. Тым больш што аб'ектыўных падставаў для існавання палявой прысутнасці АБСЕ ў Беларусі Адміністрацыя прэзідэнта не бачыць.

Ханс-Ёхан Шміт пакіне Беларусь 30 верасня. На думку экспертаў, найбольш верагоднай прычынай датэрміновага завяршэння яго місіі ў Мінску стала крытыка яго дзейнасці з боку беларускай апазіцыі. Скандал выклікала таемнае запрашэнне нямецкага юрыста Марціна Фінке, які на запрашэнне Шміта вывучаў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі