Беларуску, асуджаную ў Польшчы за шпіянаж, вызвалілі з-пад варты

Дар'я А. працавала на КДБ

Дар'я А. працавала на КДБ / facebook.com

Беларуску Дар'ю А., асуджаную ў Польшчы за шпіянаж, вызвалілі з-пад варты, паведамляе "Белсат". Паводле ўдакладненай інфармацыі, насамрэч ёй прызначылі 1 год 8 месяцаў зняволення (а не 2 гады і 8 месяцаў, як паведамлялася раней).

"Дар’я А. была асуджаная на турэмнае зняволенне тэрмінам 1 год 8 месяцаў з надзвычайным змякчэннем, — кажуць у прэс-службе Акруговага суда Варшава-Прага. — Перыяд часовага затрымання і ўтрымання пад вартай з 20.12.2023 па 10.09.2024 быў залічаны ў тэрмін пакарання".

Чаму суд вынес такі мяккі прысуд і пастанавіў вызваліць шпіёнку, пакуль невядома. Раней паведамлялася, што яна нібыта пайшла на супрацоўніцтва з спецыяльнымі органамі Польшчы.

У СМІ паведамлялася пра затрыманне ў Польшчы былой актывісткі "Гавары праўду" Дар'і А. з Баранавічаў. Паводле некаторых звестак, у РБ яна была порнаактрысай, прапаноўвала паслугі эскорту. Мяркуецца, што гэта магло стаць яе ўразлівым бокам для вярбоўкі спецслужбамі Лукашэнкі.

Паводле абвінавачання, летась грамадзянка Беларусі шматразова перадавала КДБ РБ звесткі па дзейнасці, структуры і фінансаванні арганізацый, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю. Затрымалі яе ў снежні 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі