Беларуску, якая вярнулася па праграме "Дарога дамоў", асудзілі на 4,5 года

Таццяна Курыліна / gp.by
Таццяна Курыліна / gp.by

Да 4,5 года калоніі асудзілі Таццяну Курыліну, якая вярнулася ў Беларусь па праграме сілавікоў "Дарога дамоў", паведамляе Радыё "Свабода".

Жанчыну абвінавачвалі па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе справу разглядаў Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме.

Як распавядала Еўрарадыё, Курыліна доўгі час была за мяжой. Паведамлялася, што жанчына стала ахвярай "разводу" з боку сілавікоў: вярнуцца на радзіму яе ўгаварыў малады чалавек, які паабяцаў вырашыць усе пытанні. Гэта выявілася спецаперацыяй КДБ. 

Жанчыну абвінавацілі ў адміністраванні пратэсных чатаў. Паведамляецца, што пасля яе затрымання сілавікі ў студзені 2022 года ўзламалі шэраг чатаў "97%". А ў лютым Курыліну паказалі на БТ у праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі