Беларускую АЭС зноў спыняць — кажуць, планава
20 лютага першы энергаблок БелАЭС будзе планава спынены, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белэнерга".
Гэту тлумачыцца неабходнасцю правесці выпрабаванні і рэгламентныя работы ў адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі.
Пасля запуску першага блока АЭС яго спыняюць прыкладна раз у месяц. Апошні раз яго адключалі 16 студзеня, калі стварылася надзвычайная сітуацыя — спрацавала сістэма абароны генератара. Адключэнне працягвалася некалькі дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.