Беларусы не ўбачаць “Формулу-1”: у БТ няма грошай на яе паказ
У наступным сезоне аматары гонак на спартыўных балідах не змогуць пабачыць заезды “Формулы-1” у эфіры беларускага тэлебачання. З-за фінансавых цяжкасцяў кіраўніцтва Белдзяржтэлерадыёкампаніі вырашыла адмовіцца ад набыцця правоў на паказ гэтых спаборніцтваў.
Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Аляксандр Казюкевіч.
Аляксандр Казюкевіч: “У першую чаргу адбіваюцца эканамічныя праблемы. Даводзіцца ад нечага адмаўляцца. Пакуль вырашылі адмовіцца ад “Формулы-1”. Як ужо давялося адмовіцца ад НХЛ у гэтым сезоне. Месца, якое спаборніцтвы займаюць у эфіры, кошт і рэйтынгі не зусім адпаведныя”.
Аляксандр Казюкевіч абяцае, што акрамя ўжо знятых з эфіру спаборніцтваў НХЛ, НБА і цяпер “Формулы-1”, ніякіх скарачэнняў больш не будзе.
Аляксандр Казюкевіч: “Ліга чэмпіёнаў у бліжэйшыя тры гады будзе. Ліга Еўропы ў бліжэйшыя тры гады будзе. Чэмпіянат свету 2010 і Чэмпіянат Еўропы 2012 і Чэмпіянат свету 2014 — на гэта ўсё ўжо правы набытыя, і будзе на Першым канале і канале “Лад”.
Колькі каштуюць правы на паказ, напрыклад, “Формулы-1”, супрацоўнік дырэкцыі спартыўнага вяшчання сказаць адмовіўся. Кажа, гэта камерцыйная таямніца, якую забаронена называць.