Беларусы прымуць удзел у міжнародным фэсце дранікаў ва Ўкраіне
Мэрыя ўкраінскага горада Карасценя (Жытомірская вобласць) вырашыла правесці другі Міжнародны фэст дранікаў 19 верасня. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Українські Новини". Запрашэнне на фэст атрымалі шматлікія замежныя дэлегацыі. Ад амбасадаў Беларусі, Польшчы, Расіі ўжо прыйшло пацверджанне ўдзелу.
Сёлета арганізатары фэсту прапануюць гасцям і ўдзельнікам прадэгуставаць каля 100 відаў дранікаў (ва Ўкраіне іх называюць дзерунамі), згатаваных па арыгінальных рэцэптах. Летась было зафіксавана 37 разнастайных рэцэптаў гэтай стравы.
Дарэчы, 27 верасня 2008 гады на першым фэсце ў Карасцені выпеклі 118-кілаграмовы дранік. На яго падрыхтоўку скарысталі 100 кг бульбы. Пасля выпечкі страву, прыгатаваную па адмысловым рэцэпце, разрэзалі на дробныя кавалачкі і раздалі для дэгустацыі усім ахвотным.
Леташні фэст наведалі больш за 5 тысяч чалавек.