Беларусы ЗША прапануюць прысвоіць "Барысаў-Арэне" імя Капскага

На развітанні з Анатолем Капскім. Фота: Еўрарадыё
На развітанні з Анатолем Капскім. Фота: Еўрарадыё

Беларусы ЗША прапаноўваюць назваць "Барысаў-Арэну" ў гонар Анатоля Капскага. З ініцыятывай пра гэта выступіў бізнесмен Уладзімір Лапанік, выхадзец з нашай краіны, які жыве за акіянам.

У сваім звароце Лапанік піша, што Капскі "быў няпростым у зносінах, але вельмі шчырым", і параўноўвае дасягненні ў папулярызацыі нашай краіны, якіх дамогся БАТЭ, з унёскам, які ў свой час ўнесла гімнастка Вольга Корбут.

"Гэта не мае словы. Гэта ўчора сказаў мой 90-гадовы бацька, які пражывае ў ЗША. Ён плакаў па тэлефоне: "Што будзе з БАТЭ? Хлопцы, — сказаў ён. — Зрабіце ўсё магчымае, каб стадыён "Барысаў-Арэна" быў названы ў гонар Анатоля Капскага", — піша Уладзімір Лапанік. — Мы будзем ехаць на футбольныя матчы, і па дарозе ў Барысаў заязджаць на стадыён імя Анатоля Капскага, аддаючы даніну вялікаму спадзьвіжніку, таленавітаму менаджару, педагогу і проста Класнаму Земляку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі