"Белавія" ладзіць распродаж білетаў
Самалёт "Белавіі" / @belavia_official
Чатыры дні — з 8 па 11 жніўня — білеты "Белавіі" на некаторыя напрамкі можна будзе купіць са зніжкай. Кожны дзень кампанія будзе публікаваць на сайце прамакод. "Кожны з іх прадугледжвае свой памер зніжкі на пэўныя кірункі", — тлумачаць у "Белавіі".
Ёсць некалькі ўмоў: білеты са зніжкай можна купіць толькі на сайце belavia.by, скарыстацца імі можна ў перыяд з 1 кастрычніка да 22 снежня 2023 года. Зніжка распаўсюджваецца толькі на прамыя рэйсы і не распаўсюджваецца на таксы і зборы, уключаныя ў кошт білета.
Прамакод аўторка — LETSFLY20. Ён дае зніжку 20% ад тарыфу на білеты ў/з Кутаісі, Стамбул, Маскву і Шарджу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.