"Белавія" прадала з аўкцыёну свой самы першы "Боінг"

Самалёт служыў кампаніі 17 гадоў, гэта было першае судна заходняй вытворчасці ў флоце "Белавія" / ipmtorgi.by

Самалёт служыў кампаніі 17 гадоў, гэта было першае судна заходняй вытворчасці ў флоце "Белавія" / ipmtorgi.by

Авіякампанія "Белавія" прадала на аўкцыёне свой першы самалёт заходняй вытворчасці. Размова ідзе пра самалётны планёр Boeing 737-500 EW-250РА.

На аўкцыёне быў толькі адзін удзельнік, яго стаўка — больш за 3 млн BYN — гэта крыху вышэй за стартавую цану. Дэталі ўгоды не раскрываюцца.

Гэты самалёт быў першым заходнім суднам, якое з'явілася на балансе "Белавія", піша Onliner. Яго набылі яшчэ ў 2003 годзе і эксплуатавалі 17 гадоў. Самалёт вывелі з эксплуатацыі гэтым летам. За гады службы ў беларускай кампаніі ён выканаў 17 596 рэйсаў.

Акурат зараз на той жа аўкцыённай пляцоўцы прадаецца яшчэ адзін самалёт "Белавія" — самалётны планёр Boeing 737-500. У адрозненне ад старога "Боінга", ён "апрануты" ў абноўленую фірмовую ліўрэю "Белавія" з кветкай васілька на хваставой частцы. Стартавы кошт удвая вышэйшы, чым у папярэдняга "рарытэтнага" лота.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі