"БелГазету" працягваюць дзяліць: сайт не працуе, галоўрэд з'ехаў

Ілюстрацыя мастака "БелГазеты" Васіля Пачыцкага / facebook.com/vasiapoch
Ілюстрацыя мастака "БелГазеты" Васіля Пачыцкага / facebook.com/vasiapoch

На сайце "БелГазеты" з'явіўся артыкул "Абкладзены "ватай", падпісаны "калектывам рэдакцыі "БелГазеты". Яго аўтары дзеляцца меркаваннямі аб дзейнасці асноўнага ўладальніка газеты Кірыла Жываловіча, якую лічаць прычынай крызісу ў выданні. Акрамя іншага, там сказана, што на Жываловіча, якому належыць 75,6% акцый "БелГазеты", пададзена заява ва УБЭЗ.

Пасля таго як 28 студзеня на матэрыял звярнулі ўвагу беларускія СМІ, сайт "БелГазеты" стаў недаступны.

Што зараз адбываецца з выданнем і што будзе з нумарам, які павінен выйсці 29 студзеня?

"Сайт часова недаступны, гэта літаральна пытанне двух дзён. Гэта тэхнічныя праблемы, яны меліся і раней. Таму заўтра-паслязаўтра сайт адновіць працу. А ў крыху больш далёкай перспектыве — у абноўленым выглядзе", — запэўнівае Еўрарадыё Кірыл Жываловіч. Ён 28 студзеня знаходзіцца ў рэдакцыі "БелГазеты"яму перадалі трубку гарадскога тэлефона, калі туды патэлефанавала наша журналістка.

Жываловіч лічыць, што пад тэкстам падпісалася не ўся рэдакцыя, а адзін канкрэтны чалавек. Праўда, асобу аўтара не ўдакладняе.

"Калі гэта сапраўды так [факт падачы заявы ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. — Еўрарадыё], то я не баюся зносін ні з УБЭЗ, ні з іншымі ведамствамі", — заяўляе ён.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 28.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі