Белгідрамет папярэдзіў пра залевы і шквалісты вецер у другой палове 6 чэрвеня
Белгідрамет папярэджвае пра неспрыяльнае надвор'е ў другой палове дня 6 чэрвеня.
З 15-й да 22-й гадзіны ў паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы і шквалісты вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду, у асобных раёнах — град.
У Мінску з 17-й да 22-й гадзіны месцамі па горадзе чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя залевы. Шквалістыя парывы ветру дасягнуць 15-20 метраў за секунду.