"Белнафтахім" абмяркуе сітуацыю на Мазырскім НПЗ з незалежнымі прафсаюзамі

З 14 кастрычніка лідар незалежных прафсаюзаў на Мазырскім НПЗ Юрый Швец і яго намеснік Васіль Альхоўскі праводзяць галадоўку. Яны пратэстуюць супраць звальнення з завода адразу пяці сяброў Беларускага незалежнага прафсаюза. Прадстаўнікі адміністрацыі заяўляюць аб законнасці звальнення і не ідуць на кантакт з удзельнікамі галадоўкі.

З боку незалежных прафсаюзаў у сустрэчы з прадстаўнікамі “Белнафтахіма” возьмуць удзел двое перамоўшчыкаў. Гэта старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук і лідар БНП Мікалай Зімін.

Паводле слоў Ярашука, на сустрэчы яны паспрабуюць дамагчыся аднаўлення актывістаў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на Мазырскім НПЗ. "Пытанне не можа гучаць па-іншаму. Яно тычыцца вырашэння канфлікту на гэтым заводзе за кошт аднаўлення незаконна звольненых работнікаў або за кошт адмовы ад звальнення людзей па прыкмеце прафсаюзнай прыналежнасці", — падкрэсліў Ярашук у інтэрв’ю БелаПАН.

Фота: belnp.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі