"Белпошта" папярэджвае беларусаў пра новы від махлярства
Махляры ў месенджарах дасылаюць паведамленні / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Белпошта" папярэджвае беларусаў пра новы від махлярства. На гэты раз махляры ў месенджарах дасылаюць паведамленні і прапануюць паўдзельнічаць у "юбілейным розыгрышы", прымеркаваным да 60-годдзя прадпрыемства. Карыстальнікі мусяць прайсці апытанне, за што абяцаецца ўзнагарода — 1000 рублёў.
"Белпошта" заяўляе, што "не рассылае падобныя паведамленні і не праводзіць ніякіх розыгрышаў", просіць "не пераходзіць па пазначанай спасылцы".
Летам "Белпошта" папярэджвала пра махляроў, якія тэлефанавалі людзям і прапаноўвалі тэрмінова забраць "пасылку з інтэрнэт-крамы", якой яны не чакалі, і аплаціць яе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.