"Белпошта" папярэджвае беларусаў пра новы від махлярства
"Белпошта" / БЕЛТА
"Белпошта" папярэджвае беларусаў пра новы від махлярства. Людзі атрымліваюць званкі з патрабаваннем тэрмінова забраць пасылку, якой яны не чакаюць, і аплаціць яе. Пасылка нібыта прыйшла з інтэрнэт-крамы.
У "Белпошце" нагадалі, што арганізацыя інфармуе сваіх кліентаў пра паступленне пасылак пры дапамозе sms-паведамленняў або паведамленняў у viber. Пад паведамленнем заўсёды стаіць адпраўнік — belpost.by. Па тэлефоне кліентам ніхто не тэлефануе "і не патрабуе абавязковага і тэрміновага атрымання".
У арганізацыі таксама адзначылі, што адрасат заўсёды мае права адмовіцца ад адпраўлення, якое паступіла на яго адрас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.