"Белпошта" спыніла адпраўку пасылак у Кітай
"Белпошта" спыніла адпраўку пасылак у Кітай. Прэс-служба прадпрыемства падкрэслівае, што гэта часовая мера. Прычынай спынення прыёму ўсіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў называецца адмена рэйсаў у КНР авіякампаній-партнёраў, якія займаліся іх дастаўкай.
"Укрпошта" аб'явіла пра спыненне дастаўкі пасылак у Кітай яшчэ на мінулым тыдні. Прычына была названая такая ж.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.