"Белсат": у папраўчай калоніі "Воўчыя Норы" адбыўся моцны пажар

"Белсат": у папраўчай калоніі "Воўчыя Норы" адбыўся моцны пажар

23 верася ў папраўчай калоніі №22 пад Івацэвічамі ("Воўчыя Норы") здарыўся моцны пажар, паведамляе "Белсат". 

Паводле звестак журналістаў, прамысловую зону падпалілі самі зняволеныя, якія абурыліся інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі. Змагацца з агнём прыехалі прыбылі ажно восем пажарных аўтамабіляў.

Сайт упраўлення МНС па Брэсцкай вобласці паведамляе, што ў Івацэвіцкім раёне быў пажар, аднак не дае ніякіх падрабязнасцяў.

У папраўчай калоніі №22 адбываюць пакаранне зняволеныя паводле "наркатычных" артыкулаў (арт.328 Крымінальнага кодэкса).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі