Белстат: у снежні 2015-га сярэдні заробак работнікаў вырас на 10%
У снежні 2015 года намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі вырас на 10% ці на 675,3 тысячы рублёў. Ён складаў 7 мільёнаў 424 тысячы 100 рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Сярэдні заробак рабочых і служачых у апошнім месяцы мінулага года вырас з 6 мільёнаў 791 тысячы 200 рублёў да 7 мільёнаў 466,1 тысячы.
Эксперт: У 2016 годзе сярэдні заробак беларусаў можа ўпасці да 200 долараў