"Белтэлекам" папярэджвае пра "часовыя цяжкасці доступу ў інтэрнэт"

"Часовыя цяжкасці доступу ў інтэрнэт для кантрактных абанентаў byfly" могуць узнікнуць 14 чэрвеня з гадзіны ночы да сямі гадзінаў раніцы. Як паведамляе прэс-служба "Белтэлекама", прычына — працы "па паляпшэнню і ўдасканаленню паслугаў". "Белтэлекам" прыносіць прабачэнні сваім кліентам за магчымыя нязручнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі