“Белтэлекам” павысіў тарыфы з 1 красавіка

“Белтэлекам” павысіў тарыфы з 1 красавіка

Ад 1 красавіка “Белтэлекам” павысіў тарыфы на свае паслугі. Як адзначаецца ў інфармацыі, змешчанай на сайце кампаніі, цяперашняя тарыфная палітыка скіраваная на “максімальнае стрымліванне росту коштаў”. Аднак дзеля развіцця тэлекамунікацыйных тэхналогій, мадэрнізацыі і набыцця сучаснага абсталявання даводзіцца падвышаць тарыфы.

Гэтым разам кошты на доступ у інтэрнэт выраслі ў сярэднім на 3%. Нязменнымі засталіся тарыфы на папулярныя пакеты паслугаў “Ясна 35”, “Ясна 35+”, “Ясна 75”, “Ясна 75+”, а таксама тарыфны план “Рэкорд 25”.

Вырасце кошт тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку з пропускам трафіка аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), выйсце на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведкава-інфармацыйных паслугаў ды іншых дадатковых паслугаў электрасувязі.

У межах 6% падаражэюць тарыфныя планы тэлебачання Zala і некаторыя пакеты паслугаў электрасувязі. Мясцовая і міжгародняя тэлефонная сувязь, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў інтэрнет з гарантаванай паласой прапускання застаюцца ў ранейшых коштах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі