Бердымухамедаў абверг чуткі пра сваю смерць, яго паказалі каля "Брамы пекла"
Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў пасля доўгай адсутнасці з'явіўся ў сюжэце дзяржаўнага тэлебачання. Амаль паўгадзіны паказвалі, як ён катаецца на ровары і кані, на пазадарожніку едзе да так званай "Брамы пекла", газавага кратэра ў пустыні Каракум. Таксама Бердымухамедаў займаўся ў трэнажорнай зале, інспектаваў басейн, тэставаў новую зброю, слухаў новы трэк свайго ўнука, працаваў над кнігай.
Чуткі пра смерць прэзідэнта Туркменістана з'явіліся ў другой палове ліпеня. Ён працяглы час не з'яўляўся ні на публіцы, ні на дзяржаўным тэлебачанні. Аднак прадстаўнікі ўладаў Туркменістана чуткі абвяргалі. Цяпер жа гэта асабіста зрабіў Гурбангулы Бердымухамедаў, які прадэманстраваў сваю актыўную дзейнасць. Ён нібыта з 15 ліпеня знаходзіцца ў адпачынку і ў бліжэйшыя дзесяць дзён выходзіць на працу не збіраецца.