Бернд Штанге пакіне зборную, калі Беларусь не трапіць на чэмпіянат свету?
Калі зборная Беларусі па футболе зойме трэцяе месца ў адборачнай групе чэмпіянату свету-2010, яе чакае "добрая прэмія". Пра гэта паведаміў галоўны трэнер каманды Бернд Штанге на сустрэчы са студэнтамі БДУ. Ён адзначыў, што трэцяе месца будзе поспехам, але яно не дае права выступаць у фінальнай частцы чэмпіянату свету. Таму трэба займаць першае або другое месца, а для гэтага — адсоўваць Украіну і Харватыю.
“Мая асабістая мэта як трэнера — прабіцца на чэмпіянат свету любой цаной", — падкрэсліў нямецкі спецыяліст.
Пытанне аб планах працы з беларускай зборнай пасля 2010 года Б.Штанге назваў цяжкім, аднак зазначыў, што калі каманда не выходзіць у фінальную частку турніру, "патрэбны новы трэнер", перадае БелаПАН.
Нагадаем, пасля восеньскага адрэзка кваліфікацыі ЧС-2010 становішча ў 6-й еўрапейскай адборачнай групе наступнае:
1. Англія — 12 ачкоў (4 матчы),
2. Харватыя — 7 (4),
3. Украіна — 7 (3),
4. Беларусь — 3 (3),
5. Казахстан — 3 (4),
6. Андора — 0 (4).