Бернд Штанге: у Беларусі зашмат п'юць

У беларускім футболе існуе праблема ладу жыцця, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 27 лютага.


"Мне падабаецца тут. Вельмі гасцінны, адкрыты народ. Шмат хуткіх футбалістаў. Але ёсць праблема выявы жыцця. Тут п'юць зашмат алкаголю. Не ўсё могуць сказаць, што вольныя ад яго", — адзначыў Б.Штанге.
Паводле трэнера, нядаўна ён "разам з адной камандай" вяртаўся з Турцыі. "У "д'юці-фры" гульцы набралі алкаголю. Я пытаю: гэта ты сабе? Адказ: для таты, для мамы. Нельга сумяшчаць алкаголь і прафесійны спорт", — падкрэсліў Б.Штанге.

Трэнер адзначыў, што яго як замежніка ў беларускім футболе раздражняюць шматлікія рэчы, у прыватнасці позні паказ матчаў і футбольных аглядаў, "калі дзеці, якім трэба ў школу, ужо спяць". Па меркаванні Б.Штанге, неабходна больш цікавых матэрыялаў у СМІ аб футболе, рэкламы, а таксама мадэрнізацыя і будаўніцтва новых стадыёнаў, падвышэнне ўзроўня спецыялістаў. "Вышэйшую кваліфікацыю ФІФА тут маюць шэсць трэнераў, з іх два замежнікі. У Нямеччыне такіх дзве тысячы, якія працуюць на ўсіх узроўнях", — заявіў нямецкі спецыяліст.

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі