БКК: з-за спынення транзіту Літве могуць пагражаць судовыя іскі і ад кліентаў

БКК: з-за спынення транзіту Літве могуць пагражаць судовыя іскі і ад кліентаў

З-за магчымага спынення ў аднабаковым парадку транзіту беларускіх угнаенняў, Літве могуць пагражаць судовыя іскі не толькі з боку Беларускай калійнай кампаніі, але і ад іх пакупнікоў. Пра гэта ў інтэрв'ю lrt.lt сказала прадстаўніца БКК Ірына Саўчанка. Паводле яе слоў, амерыканскія санкцыі наўпрост не закранаюць дачыненні беларускага боку і Літоўскай чыгункі, па якой перавозяцца грузы ў клайпедскі порт. Яна лічыць, што далей можна "працягваць спакойна працаваць без якіх-небудзь збояў". Транзіт праз Літву Саўчанка назвала "гуманітарным калідорам".

Таксама прадстаўніца БКК папярэдзіла, што Беларусь можа спыніць чыгуначны транзіт у напрамку Літвы.

Нягледзячы на санкцыі ЗША ў дачыненні да "Беларуськалія", транзіт праз Літву беларускіх угнаенняў працягнуўся, і гэта выклікала палітычны скандал у гэтай краіне. Літоўскі ўлад разглядае праект дакумента, які прадугледжвае аднабаковую забарону на беларускі транзіт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі