The Blackmail прэзентавалі інтэрнэт-сінгл
Мінскі гурт The Blackmail, прэзентаваў сінгл пад назвай "To the Forest". На днях аднайменная песня з'явілася на сайце Ultra-Music, дзе яе можна праслухаць або скачаць для сваёй фанатэкі. Па словах вакаліста The Blackmail Максіма Кульшы, "To the Forest" - гэта песня пра вясну, пра першае каханне, нерашучасць, і наогул, пра усе пачуцці, якія суправаджаюць каханне. Максім лічыць, што песня атрымалася лёгкай, вясёлай, і музыка ў поўнай меры адпавядае закладзенаму сэнсу.
Дэбютны паўнафарматны альбом каманда разлічвае выпусціць бліжэй да канца году.
Нагадаем, The Blackmail - мінскі гурт, які за два гады існавання запісаў аднайменны мініальбом, у які ўвайшлі шэсць песень у стылі пост-панк.
Нагадаем, The Blackmail - мінскі гурт, які за два гады існавання запісаў аднайменны мініальбом, у які ўвайшлі шэсць песень у стылі пост-панк.