Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі

Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі

Youtube-блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму (столькі і запрасіў пракурор). Яе прызналі вінаватай у "паклёпе", "абразе суддзі" і "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак" (удзельнічала ў пратэстах 2020 года).

Крымінальную справу разглядаў суд Заводскага раёна Мінска, суддзя — Алена Капцэвіч.

Акрамя ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020-га, блогерку прызналі вінаватай у вырабе і размяшчэнні відэароліка, "які змяшчае ілжывыя звесткі" пра сацыяльнага педагога з Брэсцкай вобласці і абразы на адрас суддзі суда Першамайскага раёна сталіцы.

Вользе Такарчук 36 гадоў, у яе двое дзяцей ва ўзросце 3 і 7 гадоў. За кратамі яна знаходзіцца з траўня 2021-га, прызнаная палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі