Блогеру Эдуарду Пальчысу прад'яўлена канчатковае абвінавачванне

Блогеру Эдуарду Пальчысу прад'яўлена канчатковае абвінавачванне

Палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Меркавана, гэта ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Такім чынам, крымінальная справа супраць палітвязня хутка апынецца ў судзе.

Пальчыс быў затрыманы 27 верасня 2020 года — яму завочна прысудзілі 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП. Але пасля "сутак" ён так і не выйшаў. Цяжарная жонка Эдуарда з'ехала за мяжу і ўжо там нарадзіла дачку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі