Blur збяруцца разам у 2009 годзе

Музыкі Blur збяруцца разам у студыі ў наступным годзе. Па словах фронтмэна гурта Дэймана Албарна, напачатку 2009 года ўсе чацвёра ўдзельнікаў арыгінальнага складу Blur, уключаючы гітарыста Грэма Коксана, бас-гітарыста Алекса Джэймса і бубнача Дэйва Раўнтры, «збяруцца ў студыі, каб крыху паджэмаваць». Музыкі некаторы час парэпетуюць, а затым прымуць канчатковае рашэнне пра будучыню брыт-рок каманды, перадае Music.com.ua.

«Хуткім часам мы плануем у поўным складзе сабрацца ў студыі і парэпетаваць. Трэба высвятліць, ці не згубілі мы сваіх творчых сувязяў і ці будзе нам ізноў камфортна разам. Калі вынік атрымаецца станоўчым - адраджэнне Blur можна лічыць толькі справай часу», - заявіў Албарн.

Нагадаем, што Blur распаліся ў 2003 годзе пасля выхаду альбома «Think Tank», запісанага ўжо без Грэма Коксана, які пакінуў гурт з-за асабістых рознагалоссяў з астатнімі ўдзельнікамі годам раней. Вакаліст каманды Дэйман Албарн заняўся сольнымі праектамі, а таксама сабраў гурты Gorillaz і The Good, the Bad and the Queen, а таксама напісаў з мастаком Джеймі Х'юлетам оперу «Monkey: Journey to the West».

Фота: www.mielofon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі