БНФ справакуе змены ва ўсёй апазіцыі?
Змена кіраўніцтва Партыі БНФ можа прывесці да змены ўсёй беларускай апазіцыі. Еўрарадыё даведалася, якімі могуць быць гэтыя змены. Адразу па заканчэнні З’езда Партыі БНФ Вінцук Вячорка абвінаваціў рух “За Свабоду” ў “рэйдарскім захопе” Партыі БНФ з дапамогай змены кіраўніцтва. Намер новага кіраўніцтва не прымаць удзел у вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты ў межах АДС сапраўды кажа за гэта, бо аслабляе пазіцыі кандыдата ад АДС перад Аляксандрам Мілінкевічам. Але намеснік кіраўніка руху “За Свабоду” Віктар Карняенка гэта адмаўляе.
Віктар Карняенка: “Тое, што адбылося, яно ў значнай ступені аб’ектыўна. Але гэта рашэнне самастойнай незалежнай арганізацыі, і роля Руху ў гэтых працэсах вельмі моцна перабольшана”.
Праўда, адразу кажа, што прыход новых лідэраў у Фронт дазволіць ім стварыць патрыятычна-еўрапейскую кааліцыю.
Віктар Карняенка: “Мы сёння знаходзімся больш блізка да рэалізацыі прапаноў Аляксандра Мілінкевіча па стварэнні кааліцыі патрыятычна-еўрапеска арыентаваных сіл. Не факт, што зможам, але зараз зрабіць гэта будзе лягчэй”.
Адразу ўзнікае два пытання: як карэктыроўка палітычнага курса БНФ адаб’ецца на ўзаемаадносінах з іншымі апазіцыйнымі партыямі? і ці пацягнуць змены ў БНФ за сабой змены ў іншых партыях?
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька кажа, што палітычныя рашэнні новае кіраўніцтва Фронту не прымала, губляць такіх партнёраў па барацьбе, як БНФ, яны не хочуць. Нават тады, калі фронтаўцы не толькі адмовяцца ад удзелу ў выбарах адзінага, але і ўвогуле вырашаць выйсці з АДС.
Анатоль Лябедзька: “Будзе нейкая карэктыроўка ўзаемаадносін, але калі, да прыкладу, структура прымае актыўны ўдзел у прапагандзе “Антыкрызіснай платформы”, на якую мы заангажаваныя, то мы будзем супрацоўнічаць. Калі мы будзем мець аднолькавыя погляды, як рэалізоўваць “Усходняе партнёрства” — таксама будуць кантакты”.
Лідэр камуністаў Сяргей Калякін кажа, што для іх нічога не змянілася, бо ўзаемадзеянне КПБ і БНФ не залежыць ад кіраўніцтва. Паводле яго слоў, камуністы і нацыянал-патрыёты вымушаныя будуць працаваць разам, нават калі апошнія выйдуць са складу АДС.
Сяргей Калякін: “У сённяшніх умовах нам наканавана ўзаемадзейнічаць, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, змяніць палітычны рэжым і ўладу ў Беларусі. Без гэтага немагчыма дамагчыся мэтаў ні БНФ, ні Партыі камуністаў”.
Верагодна, што змены ў БНФ пацягнуць за сабой змену расстаноўкі сіл на ўсім палітычным полі краіны і змены ў іншых партыях. Але, да прыкладу, лідэр ПКБ упэўнены, што ў яго партыі такой раптоўнай змены пакаленняў у кіраўніцтве, як гэта адбылося ў БНФ, не будзе.
Сяргей Калякін: “Я заяўляў пра тое, што можа неабходна каму іншаму кіраваць партыяй. Але сёння ў партыі ёсць кансенсус наконт таго, што кіраваць партыяй павінен той, хто яе сёння ўзначальвае”.
Нязменны лідэр АГП Анатоль Лябедзька таксама сцвярджае, што не баіцца гэтага.
Анатоль Лябедзька: “У нас у кіраўніцтве каманда, а не персаналіі. Пакуль гэта каманда спраўляецца больш-менш нармалёва і таму ёсць падтрымка на ўсіх з’ездах. Альтэрнатыва перыядычна з’яўляецца, але яна не такая ўжо і моцная”.
Так разважаюць палітыкі. У сваю чаргу палітолаг Андрэй Казакевіч згодны з тым, што змена пакаленняў у кіраўніцтве БНФ была лагічнай. Але не выключае таго, што адмова БНФ удзельнічаць у абранні адзінага ад АДС на прэзідэнцкія выбары, альбо абранні партыйнага кандыдата ў прэзідэнты сыграе на руку Мілінкевічу.
Андрэй Казакевіч: “Такая сітуацыя спрыяе Мілінкевічу. Бо ён ужо з’яўляецца фігурай і мае палітычны капітал. І будзе аслабляць яго канкурэнта ў межах апазіцыйнага поля”.
А палітычны аглядальнік, галоўны рэдактар “Беларускай дзелавой газеты” Пётр Марцаў раіць не спяшацца з высновамі.
Пётр Марцаў: “Я б зараз высновы рабіць не стаў ні ў дачыненні да БНФ, ні ў дачыненні да Янукевіча, ні Мілінкевіча, ні АДС увогуле. Мы зараз маем справу з канструкцыяй палітычнага поля, якая абсалютна аджыла. Яна будзе мяняцца. Як — прадказаць складана, але мяняцца будзе”.
Тым больш, што, кажа ён, Мілінкевіч аб сваім гарантаваным удзеле ў прэзідэнцкай гонцы яшчэ не заяўляў.
Фота: http://photo.bymedia.net/