Больш беларускага каньяку — саўмін нарошчвае вытворчасць алкаголю

Будзе павялічана вытворчасць і фруктова-ягадных вінаў​ / БЕЛТА
Будзе павялічана вытворчасць і фруктова-ягадных вінаў​ / БЕЛТА

Урад вырашыў нарасціць вытворчасць некаторых відаў алкагольных напояў. Гаворка ідзе аб спіртным, якое застаецца для продажу на ўнутраным рынку, паведамляе агенцтва smartpress.by. Квоты былі ўсталяваныя ў мінулым снежні. Цяпер саўмін унёс змены. Адпаведнае рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Будзе павялічана вытворчасць фруктова-ягадных вінаў — на 2 тысячы 645 літраў да больш за 49 тысяч літраў. Пры гэтым істотна зніжаны квоты на пладовыя мацаваныя віны. Менш будзе выраблена і вінаградных вінаў.

Затое павялічаныя квоты на вытворчасць каньяку — на 400 літраў да больш за 6,6 тысяч літраў, віскі — на 30 літраў да 2,3 тысяч літраў, "напояў спіртных моцных" — на 500 літраў да 5,5 тысяч літраў.

У канцы жніўня дзяржаўныя СМІ паведамілі аб выпуску першага каньяку беларускай вытворчасці. Бутэльку такога каньяку кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен нават прынёс Аляксандру Лукашэнку.

"Гэта цалкам беларускі каньяк з вінаграду 2017 года", — распавёў Бубен.

Гэты напой разліваюць на Пінскім вінаробным заводзе. Кошт бутэлькі, па словах кіраўніка "Белдзяржхарчпрама", 14-15 рублёў.

Больше белорусского коньяка — совмин наращивает производство алкоголя
Беларускі каньяк з вінаграду 2017 года / скрыншот відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі