Больш ніякіх скаргаў на надвор'е: прагноз на гэтыя выхадныя

На Беларусь ідзе цяпло / pixabay.com
На Беларусь ідзе цяпло / pixabay.com

Гэтыя выхадныя ў Беларусі будуць гарачымі, вынікае з прагнозу Гідраметцэнтра. У суботу, 11 чэрвеня, тэмпература паветра днём прагрэецца да + 22..+ 28°С, а па паўднёвым усходзе слупок тэрмометра падымецца да + 29..+32 ° С.

Спякоту кампенсуюць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах могуць прайсці навальніцы. Пры навальніцах умераны вецер можа ўзмацніцца да парывістага.

У Мінску будзе воблачна, магчымы кароткачасовы дождж і навальніца. Максімальная тэмпература паветра днём + 24..+26°С, увечары +19..+22°С.

А ў нядзелю, 12 чэрвеня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт, які ідзе на Беларусь з Балтыкі. Як і ў суботу, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы. І ўсё ж будзе цёпла: мінімальная тэмпература паветра ўначы + 10..+17°С, максімальная днём + 21..+28 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі