Больш за 100 чалавек загінулі падчас землятрусу ў Кітаі
У Кітаі адбыўся моцны землятрус
Уначы на паўночным захадзе Кітая ў правінцыі Ганьсу адбыўся землятрус магнітудай 6,2 бала, перадае Бі-Бі-Сі. Глыбіня эпіцэнтра — 10 кіламетраў.
Ад землятрусу абрынуліся будынкі і была пашкоджаная інфарструктура не толькі ў правінцыі Ганьсу, але і ў суседняй правінцыі Цынхай: у некаторых раёнах няма энерга- і водазабеспячэння.
Загінула прынамсі 118 чалавек і больш за 250 пацярпелі. Ратавальнікі пры тэмпературы ніжэй за -13 працягваюць пошукі тых, хто выжыў.
У раён бедства накіраваныя каля 1500 пажарнікаў і ратавальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.