Больш за 2 мільёны 467 тысяч беларусаў цалкам прышчапіліся ад каранавіруса
Пры гэтым больш за 3 мільёны 170 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны / Sb.by
Больш за 2 мільёны 467 тысяч грамадзян Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў пятніцу.
Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 311,7 тысяч чалавек, Гарадзенскай вобласці — больш за 291 тысячу, Віцебскай вобласці — больш за 260,4 тысячы, Магілёўскай вобласці — больш за 306,7 тысячы, у Гомельскай вобласці — больш за 444,1 тысячы.
У Мінскай вобласці цалкам прышчапіліся больш за 309,7 тысячы грамадзян, у Мінску — больш за 482 тысячы.
Пры гэтым больш за 3 мільёны 170 тысяч беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19.
Як паведамляла Еўрарадыё, Міністэрства аховы здароўя заявіў аб неабходнасці вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян. У Міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.