Больш за 30 краінаў запатрабавалі ізаляваць РФ і Беларусь ад міжнароднага спорту

Гучаць заклікі прыпыніць членства Мінска і Масквы ва ўсіх спартыўных федэрацыях / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Гучаць заклікі прыпыніць членства Мінска і Масквы ва ўсіх спартыўных федэрацыях / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Больш за 30 краінаў патрабуюць максімальна ўзмацніць жорсткасць спартыўных санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі. Сумесная заява апублікаваная на сайце Дзярждэпартамента ЗША. Гаворка ідзе пра прыпыненне членства нацыянальных органаў кіравання спортам Расіі і Беларусі ва ўсіх міжнародных спартыўных федэрацыях. Акрамя таго, прапануецца адхіліць усіх асобаў, звязаных з Масквой ці Мінскам, ад пасадаў у міжнародных спартыўных арганізацыях. Яшчэ адна прапанова тычыцца прыпынення трансляцыі спартыўных спаборніцтваў для Расіі і Беларусі.

Гэтую заяву падтрымалі ўлады Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, ЗША, Японіі, а таксама большасці краін ЕС. Не падтрымалі заклік Балгарыя і Венгрыя, паведаміў раней міністр спорту Польшчы Каміль Бартнічук.

Нагадаем, надоечы санкцыі ў дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў увёў выканкам Еўрапейскага саюза настольнага тэніса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі